Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапена
Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена | |
---|---|
Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina | |
Арыгінальная назва | Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina |
Заснаваны | 1810 |
Рэктар | Станіслаў Марыта |
Студэнты | 800 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Польшча, Варшава |
Юрыдычны адрас | вул. Акульнік 2, 00–368 Варшава |
Сайт | www.chopin.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена (польск.: Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Варшаве, найстарэйшая ў Польшчы і адна з найстарэйшых у свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1810 годзе акцёрам і рэжысёрам Войцехам Багуслаўскім як школа для оперных спевакоў і тэатральных акцёраў. У 1820 годзе Юзаф Эльснер годзе пераўтварыў школу ў інстытут музыкі і дэкламацыі, які ўвайшоў у склад нядаўна створанага Варшаўскага ўніверсітэта.
Пасля паўстання 1830 года ўказам імператара Мікалая I інстытут быў часова зачынены. У 1861 годзе ён адкрыўся зноў пад назвай «Варшаўскі інстытут музыкі».
У 1918 годзе, пасля здабыцця Польшчай незалежнасці, інстытут атрымаў дзяржаўны статус і стаў называцца Варшаўскай кансерваторыяй.
У часы Другой сусветнай вайны стары будынак кансерваторыі быў цалкам знішчаны. Пасля вайны, у 1946 годзе разам з новым будынкам кансерваторыя атрымала новую назву — Вышэйшая дзяржаўная школа музыкі. У 1979 годзе ёй было прысвоена імя Фрыдэрыка Шапена. У 2008 годзе навучальная ўстанова атрымала сваю сучасную назву — музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена.
Універсітэт мае кампус у Варшаве, а таксама філіял у Беластоку - інструментальна-педагагічны факультэт.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Караль Шыманоўскі (1926—1929)
- Станіслаў Казура (1945—1951)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапена
- Афіцыйны сайт (Праверана 24 ліпеня 2023) Архівавана 18 кастрычніка 2017. (англ.) (польск.)